Нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе выхоўвацца на нацыянальных традыцыях. Толькі народ, які даражыць сваей гісторыяй, ахоўвае і павялічвае культурную спадчыну папярэдніх пакаленняў, можа называцца вялікім словам “нацыя”.
Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для далучэння дзяцей да беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў, звычак здаровага ладу жыцця.
Адным з напрамкаў эфектыўнага фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага узросту з’яўляюццабеларускія народныя гульні. Яны прыйшлі да нас з глыбінь стагоддзяў, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. У іх адлюстроўваюцца лепшыя нацыянальныя традыцыі, і трэба заўважыць, што яны цесна звязаны з навакольным асяроддзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюцца характар, звычкі беларусаў. Змест народных гульняў задавальняе інтарэсы сучасных дзяцей, адпавядае іх жыццевым патрабаванням. Роля беларускіх народных гульняў як сродку фізічнага, эстэтычнага і разумовага выхавання абумоўлена тым, што яны садзейнічаюць: правільнаму фізічнаму развіццю; умацаванню здароўя; развіваюць сілу, спрыт, вастрыню зроку і слыху, назіральнасць, кемлівасць, удумлівасць, вытрымку, калектывізм, клопат пра іншых, любоў да роднага краю, пачуццё справядлівасці і прыгажосці. Гэта адбываецца за кошт таго, што, з аднаго боку, дашкольнікі ўключаюцца ў практычную рухомую дзейнасць, развіваюцца фізічна, вучацца дзейнічаць і прымаць рашэнні самастойна. 3 другога боку, яны атрымліваюць маральнае і эстэтычнае задавальненне, знаёмяцца з народнымі традыцыямі, лепш пазнаюць навакольны свет.
Беларускіянародныя гульні зарадзіліся спачатку як культавы абрад. Потым, з цягам часу, яны набыла від забавў, але ж захавалі сваю асноўную накіраванасць на агульную фізічную падрыхтоўку, удасканаленне функцый арганізма, выхаванне маральна-валявых і творчых здольнасцей. Гульні былі дэтэрмінаваны па ўзросце. Гуляць дзеці пачыналі яшчэ немаўлятамі: спачатку дарослыя забаўлялі іх, падкідвалі і гушкалі на руках, потым, калі дзеці маглі трымаць у руках прадметы, ім давалі самаробныя цацкі («лялькі»). Простыя фізічныя практыкаванні, якія, як правіла, суправаджаліся гульнямі, развівалі рукі маленькіх, а жартоўныя песенькі і прыгаворкі, імітаванне галасоў птушак і жывёл знаёмілі з навакольным жыццём, маральнымі нормамі, дазвалялі атрымаць першае ўяўленне пра дабрыню. З узростам пашыралася колькасць гульняў і іх змест, яны значна ўскладняліся.
Беларусы маюць своеасаблівую школу пешчання. Немаўлятак забаўлялі, прывучалі іх да элементарных гульняў з дапамогай забаўлянак, якіх багата накоплена ў народнай творчасці. Так, падкідваючы дзіця на руках, гушкаючы на нізе, пагладжваючы па спінцы, па жывоціку, згінаючы ручкі іножкі, усе дзеяннісуправаджалі спецыяльнымі забаўлянкамі, як імправізаванымі, так і ўстойлівымі, вядомымі ў той ці іншай мясцовасці.
Асноўнай рысай большасці беларускіх рухомых народных гульняў з’яўляецца тое, што яны патрабуюць шмат фізічнай энергіі, спрыту, кемлівасці, у выніку чаго дзеціатрымліваюць добрую фізічную нагрузку, загартоўку. Вясковыя дзеці ўжо ў падлеткавым узросце былі фізічна моцнымі і вынослівымі і маглі выконваць працу ў полі і па гаспадарцы, якія патрабавалі шмат сіл.Дух змагарства, магчымасць паспрабаваць свае сілы і вынослівасць наогул быў характэрны для гульняў дзяцей розных узростаў. Самай простай і распаўсюджанай сярод іх была гульня «ў абгонку» («перагонкі», «перапехі», «хто каго абгоніць»).
Трэба адзначыць, што ў сваім першапачатковым выкананні ўсе народныя гульні праводзіліся і праводзяцца на вуліцы і не патрабуюць ніякіх спецыяльных умоў і абсталявання. Гэта забяспечвае іх арганізацыю на свежым паветры даступнай, прычым сезоннасць беларускіх гульняў дазваляе праводзіць іх на працягу ўсяго года. Комплекснае ўздзеянне фізічнай актыўнасці і звычайных прыродных умоў на арганізм узмацняюць эфект загартоўвання. Усе формы і сродкі традыцыйнай фізічнай культуры звязаны са звычайнымі ўмовамі, якія маюць важнае значэнне ў замацаванні здароўя дзяцей.
Беларускія народныя гульні – неабходная узроставая прыступка ў заснаваннічалавекаммаральна-этычных каштоўнасцей свайго народа, у развіцці фізічных якасцей, у фарміраванні здаровага ладу жыцця, таму яны не могуць быць замененымі нават самымі лепшымі сучаснымі ўзорамі масавай культуры, апавінны выкарыстоўвацца побач з імі.
Літаратура:
- Пралыгіна, Н.В. Далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі народных гульняў/ Н.В. Пралыгіна. – Мазыр : ТАА ВД “Белы Вецер”, 2006. – 73 с.