21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Але наша, беларуская вабіць да сябе сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю, мелагучнасцю.
У нашай установе праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. На працягу забавы выхавальнікі старэйшых групп з задавальненнем спявалі песні, расказвалі вершы пра родную мову, гулялі ў беларускія гульні.