Мова – духоуны скарб народа. “Народ выражае сябе найпаўней і найдакладней у мове сваёй. – пісаў у ХIХ стагодзі вядомы рускі лінгвіст І. Сразнеускі, — Народ і мову нельга ўявіць адно без аднаго “. Калі грамадства параунать з жывым арганізмам, то мову можна назвать нервовай сістэмай, якая налажвае у арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – сваеасаблівае люстерка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроувае жыццёвы вопыт народа, асаблівасті яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы.
У нашай краіне жывуць і працуюць добразычныя, працавітыя і старанныя людзі. Гэта, зразумела дае добры прыклад дзецям. Яны разам з бацькамі і педагогамі працуюць, адпачываюць, знаёмяцца са сваёй краінай, адзначаюць розныя святы. Моуная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Яна увасоблена у поуных чароунага хараства песнях, у афарбованых міфічнасцю легендах, паданнях і дасціпных , мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, трапных выслоуяу і дасканалых па форме і мастацкіх якастях казках, у творах мастацкай літаратуры. Гэтыя моуныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоунастей, створаных народам за стагоддзі. Таму адным з накірункау выхаваучай работы у дзіцячым садку з’яуляецца патрыятычнае выхаванне. Патрыятызм — адно з маральных якастей асобы, якое фарміруецца ужо у дащкольным узросте. Яно уклячае у сябе авалодванне дзяцьмі даступных уяуленяу і паняццяу аб навакольным свете: сацыяльным ладзе грамадства, жыцця беларускага народа, гісторыі страны, культуры,традыцыях народа, прыродзе роднага края. Псіхолагі лічать, што маральныя пачуцці не могуць узнікнуць самастойна. Іх развіццё залежыць ад сродкау і метадау выхавання, ад умоу, у якіх жыве дзіця. Важным напрамкам працы выхавателя з’яуляецца сыстэматычная, мэтанакіраваная дзейнасць па азнакамленню дашкольнікау з роднай страной. Праз гульні, гутаркі, экскурсіі, сумесныя з бацькамі мерапрыемства прывіваецца любоу да свайго роднага куточка, сваей Радзімы. Так цікава і змястоуна прайшлі сямейныя святы “ Калядкі”, ранішнікі, якія не толькі накірованы на развіццё музычных здольнастей дзіцяці, але і далучэнне яго да нацыянальнай мовы і традыцый беларускага народа. Дзеці знаёмяцца з выдатнымі мястінамі свайго горада, рэспублікі, яе сталіцы і іншых гарадоу. У кожнай групе садка ёсть куток беларускай этнаграфіі. Які кожначасова пашыраюцца і папауняюцца новымі, цікавыми матэрыяламі: гульнямі, вершамі, прыказкамі, творамі беларускіх майстроу і вырабамі саміх
дзяцей. Асноунымі формамі азнакамлення дзяцей са з’явамі грамадскага жыцця з’яуляюцца заняткі, экскурсіі, мэтавые прагулкі, гульні. Экскурсіі і мэтавыя прагулкі часцей за усё выкарыстоуваюцца пры азнакамленні з родным горадам, сялом. Каштоунасть гэтых форм не толькі у тым, што дзеці маюць магчымасць непасрэдна знаёміцца з горадам, але і у тым, што на аснове узнікаючых у выніку іх правядзення канкрэтных уяуленій потым лягчэй фарміруюцца веды аб сваёй Радзіме. Значны уплыу на патрыятычнае выхаванне аказвае далучэнне дзяцей да роднага языка праз знаёмства з беларускімі казкамі, апавяданнямі, прыказкамі, прымаукамі, песнямі. Дзеці знаёмяцца з выдатнымі беларускімі пісьменнікамі ( Я. Колас. Я Купала.), з іх творамі . Вывучая на памяць беларускія вершы дзеці цясней сутыкаюцца з меладычнасцю, прыгажосцю роднай мовы. Прыказкі і прымаукі не толькі надаюць мове выразнасць, яскравасць, але і садзейнічаюць выхаванню у дзяцей высокіх маральных пачуццяу, перадаюць велізарны жыццёвы вопыт, маральна-практычную філасофію народа. Яны змалу вучылі дзіця быць працавітым, беражлівым, гаспадарлівым. Напрыклад прыказка “ Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш” вучыць умець жыць у грамадстве, дапамагаць адзін аднаму. “У гурте нішто не страшна”- шанаваць і паважаць старэйшйх, любіць свой край. “ Бацька і маці ад Бога у хаце, хто іх зневажае – дабра не знае” паважаць і шанаваць бацькоу. Мы выхавателі сумесна з бацькамі павінны навучыць сваіх дзяцей любіць, паважаць і шанаваць сваю Радзіму, свой край, не сароміцца сваёй роднай мовы. Не здарма ж гаворыцца, што ад прадзедау з пакон вякоу нам засталася спадчына і наш абавязак перадаць гэту спадчыну дзецям.