Слуцкія паясы – выдатная з’ява культурнай спадчыны Беларусі.

“Слуцкія паясы лішні раз нагадваюць простую ісціну, на якой трымаецца наша зямля: шчаслівае тое грамадства, дзе арганічна сплятаюцца духоўныя каштоўнасці і матэрыяльныя сілы, традыцыі і навацыі,мінулае і будучае”.
З Паслання Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму
народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі
Беларусь. 8 мая 2012 года

Слуцкія паясы выдатная з’ява культурнай спадчыны Беларусі. Яны невыпадкова занялі пачэсны тытул нацыянальнага сімвала краіны. Нашы продкі стварылі адметны ўзор мастацкага ткацтва, які набыў сусветную вядомасць. На пачатку XX ст. падчас станаўлення беларускай нацыі дзеячы беларускага Адраджэння звярнулі ўвагу грамадскасці на ўнікальныя творы, звязаныя з роднай зямлёй і створаныя нашымі выдатнымі продкамі. Слуцкія паясы становяцца своеасаблівым сцягам культурнай спадчыны. Стылізаваныя арнаменты з кветкавых букетаў упрыгожвалі плакаты мастацкіх выставак, зборнікі паэзіі, часопісы. Верш М.Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”, які быў надрукаваны ў 1913 г., пранікнуты эмацыянальным адзінствам аўтара з нацыянальнай гісторыяй і народнай культурай. У тыя часы ён максімальна адпавядаў уяўленням творчай інтэлігенцыі аб цяжкай працы прыгонных на пануючы клас. На доўгія часы літаратурны твор фарміруе адносіны грамадскасці да ўмоў вытворчасці слуцкіх паясоў насуперак гістарычным фактам, апублікаваным у пасляваенны перыяд. Вытворчасцю паясоў займаліся выключна мужчыны, а не жанчыны, як гаворыцца ў вершы.

ВИДЕОМАТЕРИАЛ

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.