З мэтай стварэння ўмоў, якія садзейнічаюць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у галіне азнаямлення з нацыянальнай спадчынай у дашкольнай установе, праведзены з педагогамі праблемны семінар
Задачы:
- Сфарміраваць матывацыю і гатоўнасць педагогаў да стварэння эфектыўнай практыкі па фарміраванні ў дзяцей патрыятычных пачуццяў сродкамі нацыянальнай культуры.
- Развіваць аналітыка-рэфлексіўныя здольнасці ў працэсе праектавання сістэмы работы па далучэнні дзяцей да гісторыі і культуры беларускага народа.
- Развіваць практычныя ўменні ў падборы і структуяванні зместу па азнаямленні дзяцей з культурнай спадчынай беларусаў.
- Стымуляваць творчую актыўнасць педагогаў у далучэнні дзяцей да народнай культуры.
ПЛАН правядзення:
- Экспрэс-апытанне «Што такое культура беларускага народа?», «Чым адрозніваецца культура беларускага народа ад грамадзянска-патрыятычнай культуры?»
- Мультымедыйная прэзентацыя «Культурная спадчына беларусаў — крыніца выхавання патрыятычных пачуццяў».
- Маўленчая размінка “Закончы прыказкі і прымаўкі”
- Творчае заданне „Хто, што і з чаго робіць?”( у прапанаванай табліцы, з зафіксаванымі назвамі рамеснікаў, запоўніць слупкі рэчаў і матэрыялаў, з якіх яны выраблены).
- Творчае заданне «Што, для чаго?» (у прапанаванай табліцы, з зафіксаванымі назвамі рэчаў, адказаць на пытаньне: “Для чаго патрэбен гэты выраб у гаспадарцы, асабіста чалавеку?”)
- Прэзентацыя педагогамі дыдактычных гульняў, гульнявых дапаможнікаў паадукацыйнай вобласці «Дзіця і грамадства» па фарміраванні ў дзяцей патрыятычных пачуццяў сродкамі нацыянальнай культуры (фарміраванню асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры).
- Практычная работа ў мікрагрупах: скласці мадэль пазнавальнай гутаркі з дзецьмі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту пра рамёствы, нацыянальнае адзенне беларусаў.
- Падвядзенне вынікаў працы практыкума. Рэфлексія.
Хатняе заданне: стварыць картатэку па далучэнні дзяцей да нацыянальнай спадчыны (рамёствы, промысел, адзенне), з улікам узросту дзяцей.