«Культурная спадчына беларусаў — крыніца выхавання патрыятычных пачуццяў дзяцей дошкольнага ўзросту»

З мэтай  стварэння  ўмоў, якія садзейнічаюць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у галіне азнаямлення з нацыянальнай спадчынай у дашкольнай установе, праведзены з педагогамі праблемны семінар

 Задачы:

  1. Сфарміраваць матывацыю і гатоўнасць педагогаў да стварэння эфектыўнай практыкі па фарміраванні ў дзяцей патрыятычных пачуццяў сродкамі нацыянальнай культуры.
  2. Развіваць аналітыка-рэфлексіўныя здольнасці ў працэсе праектавання сістэмы работы па далучэнні дзяцей да гісторыі і культуры беларускага народа.
  3. Развіваць практычныя ўменні ў падборы і структуяванні зместу па азнаямленні дзяцей з культурнай спадчынай беларусаў.
  4. Стымуляваць творчую актыўнасць педагогаў у далучэнні дзяцей да народнай культуры.

ПЛАН правядзення:

  1. Экспрэс-апытанне «Што такое культура беларускага народа?», «Чым адрозніваецца культура беларускага народа ад грамадзянска-патрыятычнай культуры?»
  2. Мультымедыйная прэзентацыя «Культурная спадчына беларусаў — крыніца выхавання патрыятычных пачуццяў».
  3. Маўленчая размінка “Закончы прыказкі і прымаўкі”
  4. Творчае заданне „Хто, што і з чаго робіць?”( у прапанаванай табліцы, з зафіксаванымі назвамі рамеснікаў, запоўніць слупкі рэчаў і матэрыялаў, з якіх яны выраблены).
  5. Творчае заданне «Што, для чаго?» (у прапанаванай табліцы, з зафіксаванымі назвамі рэчаў, адказаць на пытаньне: “Для чаго патрэбен гэты выраб у гаспадарцы, асабіста чалавеку?”)
  6. Прэзентацыя педагогамі дыдактычных гульняў, гульнявых дапаможнікаў паадукацыйнай вобласці «Дзіця і грамадства» па фарміраванні ў дзяцей патрыятычных пачуццяў сродкамі нацыянальнай культуры (фарміраванню асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры).
  7. Практычная работа ў мікрагрупах: скласці мадэль пазнавальнай гутаркі з дзецьмі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту пра рамёствы, нацыянальнае адзенне беларусаў.
  8. Падвядзенне вынікаў працы практыкума. Рэфлексія.

Хатняе заданне: стварыць картатэку па далучэнні дзяцей да нацыянальнай спадчыны (рамёствы, промысел, адзенне), з улікам узросту дзяцей.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.